Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.08.2019

У рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край радзімаю заву” была падрыхтавана і праведзена інфармацыйная гадзіна

“Будні і святы вытворчай брыгады калгаса “Першае мая” Мядзведзіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна”

У канцы пядзідзятых гадоў  мінулага стагоддзя ў сельскіх школах ствараліся вучнёўскія вытворчыя брыгады. Школы бралі ў калгасе зямлю  і сіламі вучняў  яе апрацоўвалі, а на выручаныя грошы набывалі неабходныя для школы рэчы. Вытворчая вучнёўская брыгада Мядзведзіцкай школы налічвала 16 звенняў. Самым мнагалікім было звяно па вырошчванні кукурузы, дзе звеннявымі былі Лёня Коршун і Валодзя Машэй. Атрымаўшы перамогу ў раённых спаборніцтвах,  яны былі ўдастоены прадстаўляць раён  на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе звеннявых. 31 гектар зямлі быў засеяны кукурузай, вучні не проста вырошчвалі яе, але і праводзілі розныя селекцыйныя доследы, якія дапамагалі павысіць ураджайнасць.  І як вынік атэстат І ступені на ВНД у Маскве, які мы перадалі ў Баранавіцкі краязнаўчы музей.

Пасля заняткаў вучні спяшаліся не дадому, а ў поле. За рулём трактара “Беларус” сядзеў Аляксандар Юруць, а машынай ЗІС – 150 віртуозна кіраваў Антон Ходар.  Неабходна было вясной пасадзіць бульбу, буракі, летам зрабіць дзве праполкі, восенню сабраць ураджай, звесці на прысядзібны школьны ўчастак, а лішкі аддаць калгасу. Займаліся нарыхтоўкай сена, касілі, сушылі, звозілі ў гумно. Школьнікі апрацоўвалі сто гектараў зямлі.

Яніна Пляшэвіч накіроўвалася да сваёй вадаплаўнай птушкі, хоць клопатаў па дамашняй гаспадарцы ў дзяўчыны было многа. Дома чакалі два  нямыя малодшыя брацікі. Тры гады ляжала ў пасцелі маці, бацька памёр.

Дзяўчына ўсё паспявала, была выдатніцай у школе, яе партрэт упрыгожваў куток працоўнай славы. Пасля заканчэння школы стала настаўніцай.

Была пры школе і вытворчая майстэрня з будаўнічай брыгадай.  У 1959 годзе сіламі вучняў і бацькоў з дапамогай калгаснікаў была пабудавана першая ў раёне спартыўная зала.

Умелі тагачасныя піянеры і  камсамольцы не толькі працаваць, але  і адпачываць. Ладзілі спаборніцтвы, спрабавалі сябе ў мастацкай самадзейнасці, рыхтавалі канцэрты для бацькоў. Летам адпраўляліся на маляўнічы бараг Шчары ў палатачны лагер.

Усім працэсам кіраваў старшыня вытворчай брыгады Вася Кузняцоў, а  падтрымліваў і натхняў на працу дырэктар школы Дзегялевіч Іван Піліпавіч.

Па матэрыялах газеты “Савецкі патрыёт” . Нататка “Брыгада юных “  № 59-65, 1959 г.

Дырэктар Мядзведзіцкай школы

Атэстат першай ступені з ВДНГ

На ўборцы сена

На ўборцы бульбы

Пабудова першай спартыўнай залы ў Ляхавіцкім раёне

Спартыўная зала

Кіраўніцтва раёна высока ацаніла працу дырэктара

Інфармацыйная гадзіна з вучнямі 6 класаў

Перадача экспанатаў навуковаму супрацоўніку Баранавіцкага краязнаўчага музея

Аўтары: Бойка Андрэй, Кабяк Арцём, Юрлевіч Сяргей