Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.01.2019

Сустрэча з Раісай Міхайлаўнай Раманчук.

10 лютага вучні 6-ых класаў сустрэліся і пазнаёміліся з нашай зямлячкай і аўтарам зборнікаў “Дабрыня”, “Рамонкавы ранак”, “Звон верасовы” Раісай Міхайлаўнай Раманчук.

Раманчук (Шымко) Раіса Міхайлаўна нарадзілася 20 красавіка 1957 года ў вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Варанчанскую сярэднюю школу, пасля прафесійна-тэхнічнае вучылішча (спецыяльнасць повар). У 1995 годзе — тэхнікум лёгкай прамысловасці (тэхнік-тэхнолаг). З 1979 года і далей 33 гады адпрацавала тэкстыльшчыцай (ад кантралёра якасці да брыгадзіра вытворчасці), ветэран працы. Свой першы верш надрукавала ў 1972 годзе ў Карэліцкай раённай газеце. Друкуецца ў рэспубліканскай прэсе. На яе вершы выконваюцца песні. Аўтар паэтычных зборнікаў: «Сцежка ў дзяцінства», «Рамонкавы ранак», «Звон верасовы», кніжка для дзяцей «Дабрыня». Яе вершаваныя творы змешчаны ў зборніку паэзіі і прозы «Крыніца дабрыні». Кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, член літаратурных клубаў «Ліра» і «Никогда не поздно». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.