Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.10.2023

Назаўсёды ў мірным небе

Назаўсёды ў мірным небе. Думаем, што гэтыя словы знаёмы многім жыхарам нашага горада. Гэта словы, што напісаны на помніку Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку, якія загінулі 19 мая 2021 года. Сёння вучні 11А, 11Б і 9А класаў прыйшлі да месца гібелі лётчыкаў, каб аддаць даніну памяці тым, хто не даў адбыцца бядзе, хто скіраваў падаючы самалёт у бяспечнае месца, выратаваў жыцці жыхароў горада коштам свайго жыцця.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чарнышоў А. В. расказаў  дзецям аб спецыфіцы прафесіі і няпростай працы лётчыкаў. Аляксандр Віктаравіч нагадаў вучням некаторыя падрабязнасці трагедыі, успомніў іншых беларускіх пілотаў, якія загінулі, кіруючы неўпраўляемымі машынамі, каб выратаваць людзей: першага Героя Беларусі У. Карвата, А. Марфіцкага, А. Жураўлевіча. Вучні даведаліся, як узнікла ідэя помніка, аўтарам эскіза якого быў А. Чарнышоў.
Спадзяемся, што кожны з прысутных схіліў сваю галаву з падзякай і гонарам да маладых лётчыкаў, што назаўсёды засталіся ў мірным небе. 
Мерапрыемства адбылося ў рамках #патрыятычнага  маршруту "Мы помнім. Мы ганарымся".