Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. З гэтай нагоды бібліятэкарамі ГУО «Сярэдняя школа №20 г. Баранавiчы» арганізавана літаратурная выстава “Шануй і ведай роднае слова”. Таксама была праведзена літаратурна-пазнавальная гульня "Сябруем з роднай мовай". Вучні працавалі са скорагаворкамі, адгадвалі загадкі, успомнілі вядомых беларускіх пісьменнікау, перакладвалі словы на родную мову. Зразумелі, што мову трэба любіць так, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі веды. Любіце і шануйце, як святыню, родную мову!