Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.04.2022

Сустрэча з пісьменніцай Раісай Міхайлаўнай Раманчук

21 красавіка 2022 года адбылася сустрэча з Раісай Міхайлаўнай Раманчук.

Вучні 5-ых класаў сустрэліся і пазнаёміліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Раісай Міхайлаўнай Раманчук. Аўтарам зборнікаў паэзіі “Пяструшка”, “Дабрыня”, “Звон верасовы”, “Рамонкавы ранак”,  прозы “Цікаўны дождык “,  “Вусаты- паласаты”.

У Год гістарычнай памяці Раіса Міхайлаўна з першых хвілін зацікавіла вучняў аповедам са старонак сваёй біяграфіі. Дэкламавала вершы, прысвечаныя свайму бацьку, родзічам і знаёмым, якім давялося спазнаць усё цяжкасці ваеннага жыцця. Бацька быў сапёрам, прайшоў усю вайну ад першага да апошняга дня. Сям’я дзядулі Максіма юцілася ў невялічкай хаце, на хутары, а калі немцы спалілі вёску, пад адным дахам аказалася чатыры сямі’ і пятая дзядулі. Усім хапала месца. Дзед Максім меў сувязь з партызанамі, на гарышчы хаты хаваў раненага партызана, рызыкуючы жыццём.

 

Гадзіна размовы з таленавітым чалавекам праляцела незаўважна. На развітанне паэтэса пакінула на памяць школьнікам аўтографы і незабыўныя ўражанні ад сустрэчы.