Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.01.24

Адбылася сустрэча пяцікласнікаў нашай школы з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Раiсай Раманчук

 Родная беларуская мова сапраўды вельмi прыгожая i мiлагучная, у чым яшчэ раз пераканаліся пяцікласнікі ДУА “СШ №20 г. Баранавiчы” падчас традыцыйнай сустрэчы з аўтарам паэтычных зборнікаў "Сцежка ў дзяцiнства" (2003), "Рамонкавы ранак" (2013), "Звон верасовы" (2013), "Дабрыня" (2014), “Цiкаўны дожджык” (2016), "Пеструшка" (2019), "Вусаты-паласаты" (2020), укладальнікам калектыўнага зборнiка "Крынiца дабрыні", у якi ўвайшлі  трыццаць тры баранавiцкiя творцы (2016), суаўтарам вялiкай колькасцi калектыўных зборнікаў і альманахаў, публiкацый у газетах і часопісах, кiраўнiком лiтаратурна-музычнай гасцёўнi "Крынiца" пры Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, сябрам клуба "Лiра", членам Саюза пісьменнікаў Беларусі  Раiсай Раманчук.
 Раіса Міхайлаўна даўні сябар нашай школы (тут вучыліся яе трое дзяцей і трое ўнукаў). 
 З вялiкай цiкавасцю, ахвотай i задавальненнем слухалі вучнi i настаўнікi сваю госцю, якая на памяць чытала творы на матчынай мове. Нават акапэльна праспявала песню на свае словы. 
 Тэма Вялікай Айчыннай вайны балюча адгукаецца ў яе вершах. Раіса Міхайлаўна расказала, як мужна яе сям’я ў тыле дапамагала наблізіць шчаслівы момант Перамогі.  
 Госцю  было зададзена шмат цiкавых, слушных пытанняў, на якія  яна толькi паспявала адказваць. Канечне ж,  былi пытанні i да вучняў.
 Сустрэча атрымалася такая шчырая, што некаторыя вучнi адважыліся "адкрыць душу" i пазнаёміць са сваёй творчасцю: вершамi, казкамі, аповедамі.
 Затым усе ўважліва слухалі запiс песнi "Крынiца" на словы нашай госцi. Музыка i выкананне мясцовага кампазітара і спевака Аляксандра Дразда.
 Любоў да Радзiмы, да сваiх суайчыннікаў, да маці - зямелькi, да роднай матчынай мовы - асноўныя крытэрыі творчасці нашай зямлячкі, якая з замілаваннем адлюстроўвае ўсё гэта ў сваiх творах  і  даносіць  да чытачоў і слухачоў. 
 Думаю, што пасля творчай сустрэчы дзецi з большай ахвотай і павагай будуць адносiцца  да роднай мовы і літаратуры, гісторыі свайго краю.
 На развітанне творца пажадала поспехаў у вучобе, мiрнага неба над галавой, здароўя, любовi да сваёй краiны, павагi да людзей, мудрасцi, працаздольнасцi, аптымізму i цудоўнага настрою.